Lain

Шклоў вучыць

Шклоў вучыць пэўнай пакорлівасці, усідчывасці. І вось я вышываю крыжыкам, шыю, вяжу штосьці, калі раней мяне хапала толькі на невялічкія сурвэтачкі кручком.

Шклоў вучыць верыць людзям. Ужо не страшна апынуцца ў Магілёве ноччу, бо ведаю, што можна патэліць аднаму, другому, і хоць хтосьці ды дапаможа патрапіць дахаты, а калі не сам, то свайго таварыша знойдзе.

Шклоў (дакладней, Данон Шклоў) вучыць быць адкрытым новаму, штодня шукаць і усмоктваць новыя веды, шукаць магчымасці, а калі іх няма - ствараць іх.

Шклоў вучыць гатаваць розныя стравы, а таксама своечасова прыбірацца ў кватэры)

Шклоў вучыць жыць сёння, бо ты ніколі не ведаеш, што будзе заўтра.

Шклоў вучцць, што жыццё можа быць шчаслівым, нават калі не ўсё так, як хочацца.
Lain

(no subject)

Бабуля, мне так цябе не хапае.
Гэта такое страшнае адчуванне - разуменне незваротнасці. Чалавека няма і больш не будзе.
А яшчэ столькі хочацца спытаць...

Lain

(no subject)

Як лёгка быць атэістам, калі гэта датычыцца толькі цябе. І як цяжка, калі думаеш пра (душу?) іншага чалавека. А раптам? А раптам ад рытуала адпявання бабулі будзе лепей? Раптам гэтая свечка за спачын на нешта паўплывае? Раптам ёй будуць прыемныя не танныя гваздзікі, а прыгожыя, спецыяльна для яе абраныя кветачкі, пакладзеныя ў труну? (Божа(?), дай веры, што перад крэмацыяй ніхто гэтыя кветкі з труны не скрадзе, каб прадаць на кірмашы насупраць крэматорыю! І адкуль у мяне такія думкі?..) Раптам яна заўважыць маю прысутнасць на пахаванні?
Пасха... Для мяне Пасха - не свята ўваскрасення Хрыстова. Для мяне гэта даўно ўжо свята збору сям'і ў бабулі ў гасцях. У гэтым годзе няма Пасхі. І яе больш ніколі не будзе...
Бабулечка, мілая, чаму ж ты мне не снішся? Я хачу цябе пабачыць, пагутарыць з табой. Хоць і бачу цябе ў тварах іншых бабуль, у вясновых красках, у сонечным святле. Але гэта не тое. Я не гатовая цябе адпусціць...
Help me

(no subject)

Хацела штосьці пісаць, але зразумела, што проста не маю сіл.
Неяк так раптам усё навалілася, перажыванні, расчараванні...
Не бачу сэнсу, не маю надзеі.
І так, у мяне па ходу дэпрэсія.
Lain

(no subject)

Водка - яд! (с)
Сёння на працы "пахмеляліся" пасля ўчорашняга карпаратыву. І вось я не ведаю, гэта самбука ці абсэнт далі такі эфект. Я пайшла з працы дахаты, добра выпіўшы, але ў свядомасці. Мне здавалася, што я вельмі адэкватная)) Да Дняпра прыблізна памятаю ўсё, а потым я прачнулася дома. Доўга не магла зразумець, чым пахне і што ў мяне са зрокам - чаму ўсё нібы ў тумане. Думала, што раніца. Галаву памыла-пасушыла. Потым заўважыла, што духоўка уключаная. Та-да-да-дам! Па дарозе дадому я зайшла ў краму, дзе набыла замарожаную піцу, якую вырашыла тут жа прыгатаваць. І заснула. Але я гэтага не памятаю. Гэта страшна. Добра, што прачнулася.
Ну, і калі я нарэшце ўзгадала пра час і дату, пра планы ехаць на Мінск цягнічком а 19:53, было 19:53! Якая іронія!
Добра, што ёсць добрыя людзі. Мне замовілі месца ў маршрутцы з Магілёву і арганізавалі чалавека з машынай да Магілёву. Я дома.

Да, я кажу "дома" і пра Шклоў, і пра Мінск. Толькі я не ведаю, дзе мой дом.

І блін, я не паспела праветрыць((
Lain

(no subject)

Прайшоў амаль месяц, і вось апошнімі днямі ціск нармалізаваўся. але ўсё не можа быць добра, не ў мяне. У мяне новая праблема - бяссонне. Снатворнае ў прапісаных дозах больш амаль не дзейнічае. Апошнія 2 ночы спала гадзіны па 3, хаця магчымасці выспацца былі. Не магу заснуць, а потым прачынаюся і ляжу ў паўсне, але не сплю.
  • Current Mood
    depressed depressed
Help me

(no subject)

Раптам аказалася, што я паціху паміраю ў гэтым маленькім шэрым горадзе.
Тры дні запар 150/100 і вышэй. Учора пабіла ўсе свае рэкорды - 170/110. І пігулкі не дапамагаюць, не збіваюць яго.
Не так даўно посцілі ў кантакціку: "Неабходнасць прысутнасці правяраецца адсутнасцю". Але ўсё даўно ўжо праверана. Напэўна, гэта можна параўнаць з адвыканнем ад палення ці якога наркотыку. Псіхалагічная ломка крыху суціхла, пачалася фізічная.
Lain

(no subject)

Я думала, што гэта будзе цікава. Новае месца, змена абстаноўкі, цікавая праца, чаканні-сустрэчы.
Насамрэч, усё не так. Ну, гэта ж я...
Прайшло крыху больш за месяц, а я ўжо стамілася жыць на два гарады. Людзі, як вы гэта робіце?
З кождным днём усё складаней прымусіць сябе варушыцца, не залазіць пад коўдру па прыходзе з працы, хаваючыся ад усяго свету.
Я думала, будзе цікава... Але надыходзіць зіма, а з ёй і штогадовы дэпрэсіўны настрой. І ўсё часцей хочацца нічога не рабіць.
І чамусьці няма ад каго атрымаць падтрымкі. Ну, гэта ж я...
Lain

(no subject)

"Данон Шклоў" становіцца для мяне чарговай "школай жыцця". Гэта сапраўды выхад з зоны камфорту. Праца ў службе лагістыцы, праект, які прадугледжвае супрацоўніцтва (і канфлікты) з іншымі людзьмі. Адчуваю сябе зусім не на сваім месцы. Галоўнае, каб праз паўгады на вытворчасці ўсё не паўтарылася.
"Вандроўкі выхаднога дня" выматываюць, але даюць сілы на працоўны тыдзень. Сустрэчы з каханым і сябрамі сталі больш цэннымі, важкімі.
Самастойнае жыццё падабаецца.
Дзіўлюся ўнутранаму спакою, які з'явіўся, хоць часам ён і замяняецца сумненнямі і шкадаваннямі. Сама з сабой жартую, што праз прыгатаванне ежы, вызанне ці вышыўку спасцігаю дзэн)
Lain

Мінск-Шклоў

Вось і надыйшоў час. Заўтра ад'язжаю.

Мне рэальна страшна апынуцца ў новым месцы без блізкіх людзей, не ведаю, як я там буду. Але ж курс заспакаяльнага прапіты, і добры флакон Седанолу давязуць бацькі на выходных) А з тым і вышыўку-вязанне. Ды і кнігу я сабе набыла новую, занятак на пасляпрацы будзе.

Цікава, як усё мяняецца з дня на дзень: тое, што было пабегам, становіцца шляхам. І хоць і вельмі страшна, але ёсць надзея, ёсць спадзяванні на лепшае. І я веру, што ўсё будзе добра.